Субота, 27.07.2024, 02:22

НЕЗАБІТОЎСКІ Станіслаў

Галоўная »
НЕЗАБІТОЎСКІ Станіслаў (24.09.1641 г., Навагрудчына — 1717 г.) — беларускі мемуарыст. Вучыўся ў Наваградскім езуіцкім калегіуме. Кальвініст. Служыў у Радзівілаў, доўгі час жыў у Слуцку. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам ад наваградскай шляхты на сесіі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Збераглася вялікая эпісталярная спадчына Незабітоўскага (каля 700 лістоў да розных асобаў). Аўтар змястоўных і падрабязных успамінаў, дзе апісаныя падзеі 1682 — 1700 гг. на Наваградчыне і Случчыне. Яго мемуары — каштоўная крыніца па гісторыі грамадска-палітычнага і прыватнага жыцця Беларусі і Літвы канца XVII ст. Рукапіс мемуараў зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.

Крыніца: "Краязнаўчая газета” № 36 (581) верасень 2015 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.