Чацвер, 25.04.2024, 09:37

«НЕЗАБУДКА» («Niezabudka»)

Галоўная »
«НЕЗАБУДКА» («Niezabudka») — літаратурны штогодні альманах. Выдаваўся на польскай мове ў Пецярбургу ў 1840 — 1844 гг. Янам Баршчэўскім пры ўдзеле беларускай і польскай студзнцкай моладзі. Выйшла 5 кніг.

Меў сталае кола аўтараў — пераважна ўраджэнцаў Віцебскай губерні. Публікаваў рамантычныя вершы Г. Шапялевіча, паэтычныя і празаічныя творы Г. Рэута, артыкулы С. Ляховіча, Л. Плашынскага. Асноўнае месца ў «Незабудцы» займалі творы Баршчэўскага: балады «Дзве бярозы», «Роспач», «Курганы» (1842 г., кн. 3), «Партрэт», «Зарослае возера», «Рыбак», «Помста» (1843 г., кн. 4), заснаваныя на беларускіх паданнях, санеты «Кветкі», «Пакута» (1842 г., кн. 3), «Ноч», «Дзень», «Развітанне», «Час усё знішчае» (1843 г., кн. 4), «Летняя ноч у Фінляндыі», «Нява», «Тры сонцы», «Жалезны век» (1844 г., кн. 5) і інш., аповесць з кнігі «Шляхціц Завальня» — «Драўляны дзядок...» (1844 г., кн. 5), вершаваныя прысвячэнні, вершы.

Шырока распаўсюджваўся па тэрыторыі Беларусі.

Крыніца: "Краязнаўчая газета” № 37 (582) кастрычнік 2015 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.