Чацвер, 28.03.2024, 20:29

НЕЗАБЫТОЎСКІ Аляксандр

Галоўная »
НЕЗАБЫТОЎСКІ Аляксандр [02.10.1819, в. Смалічы Нясвіжскага раёна (паводле іншых звестак 15.09.1818 г., в. Зубкава Навагрудскага раёна) — 21.03.1849] — польскі і беларускі пісьменнік, філосаф, гісторык. Вучыўся ў прыватным французскім пансіёне ў Варшаве, у Дэрпцкім універсітэце (1835 — 1838 гг.).

У 1844 — 1847 гг. наведаў Францыю, Аўстрыю, Італію, Іспанію, Партугалію, Англію. За спробу перавезці свае і чужыя нелегальныя выданні арыштаваны, зняволены ў пінскай, мінскай і віленскай турмах. Быў прыгавораны да пазбаўлення дваранскіх і маёмасных правоў і 20-гадовай катаргі ў сібірскіх рудніках (памёр да выканання прыгавору).

У ананімных кнігах, якія выдаваў у Вільні і Парыжы (аўтарства Незабытоўскага ўстаноўленае ў 1960 г.), a таксама ў рукапісах, што трапілі ў рукі царскіх уладаў пры арышце, заклікаў народ на барацьбу супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, патрабаваў скасавання паншчыны, адмаўляў існаванне Бога, высмейваў хрысціянскія дагматы. Шырокі водгалас меў крытычны нарыс Незабытоўскага на курс лекцыяў А. Міцкевіча «Славянскія літаратуры», дзе ён упершыню выступіў супраць клерыкальных ідэяў паэта, а таксама супраць кансерватыўна-рамантычнай плыні ў польскай паэзіі таго часу. Аўтар мемуарнай кнігі «Мае запіскі» (Парыж, 1845 г.), прысвечанай паўстанню 1830 — 1831 гг., у якой называе сябе ліцвінам (беларусам).

Крыніца: "Краязнаўчая газета” № 37 (582) кастрычнік 2015 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.