Субота, 20.04.2024, 03:07

НІТЫ

Галоўная »
НІТЫ — прыстасаванне ў кроснах для прапускання асновы ў адпаведнасці з узорам і ўтварэння зева для ўточнай ніткі; ніцяныя петлі (кабылкі), размешчаныя на 2 гарызантальных пруточках. Былі рухомымі і зверху мацаваліся на кацёлках, а знізу злучаліся з панажамі. Даўжыня ніта адпавядала шырыні асновы, вышыня раўнялася 24 — 25 см.

Вядомы дзве разнавіднасці нітоў: без вочак і з вочкамі. Найбольш старажытны, пашыраны ва ўсіх усходніх славян — ніт без вочак, які выраблялі на спецыяльнай дошцы (шырынёй 12 — 13 см і даўжынёй 65 — 70 см). Зверху па даўжыні рабра дошкі прапускалі тоўстую нітку-жывіцу, на якой мацаваліся ў выглядзе пецель суканыя ніткі. Пасля таго, як дошка запаўнялася петлямі, іх ссоўвалі і зверху прадзявалі пруток, а на дошку накідалі новыя, захопліваючы петлі першага рада. У выніку атрымліваўся ніт з двух радоў пецель, злучаных у цэнтры (у час накідання асновы ў ніту на пальцы левай рукі накручвалі ніткі з верхняга і ніжняга радоў, утвараючы вочкі, куды прапускалася аснова).

Ніты з вочкамі, больш зручныя пры накіданні асновы, рабілі на спецыяльным станочку (драўляны брусок даўжынёй 25 — 27 см з 4 цвічкамі). Спачатку нітку мацавалі на першым крайнім цвічку, затым на сярэдніх і другім крайнім цвічку (ніты такім спосабам рабілі на поўначы і паўночным захадзе Беларусі).

У заходніх раёнах ніты ніцілі на спецыяльным станочку — варотцах — 3 злучаныя пруточкі, гарызантальна ўмацаваныя на падстаўцы. Для ткання на кроснах неабходна было не менш двух нітоў, таму ў залежнасці ад колькасці нітоў атрымлівалі двух-, трох-, чатырох- і шматнітовыя тканіны.

Аўтар: Г.М. Курыловіч
Крыніца: Этнаграфія Беларусі
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.