Пятніца, 19.04.2024, 22:04

«НІВА»

Галоўная »
«НІВА» — штотыднёвая грамадска-культурная газета, што выдаецца Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ) у Польшчы. Выходзіць на беларускай мове ў Беластоку з 4 сакавіка 1956 г. Беласточчына з 1939 па 1941 г. была ў складзе БССР; у 1944 — 1945 гг. паводле пагаднення паміж савецкім і польскім урадамі Беласточчына была перададзеная Польшчы; аднак і цяпер у рэгіёне застаецца шматлікае беларускае насельніцтва. Газета стала важным чыннікам яднання беларускага насельніцтва ў Польшчы.

У розныя гады галоўнымі рэдактарамі былі Георгі Валкавыцкі, Віталь Луба, Яўген Мірановіч, цяпер — Яўген Вапа. Сярод вядомых аўтараў — Уладзімір Гайдук, Янка Жамойцін, Алег Латышонак, Міра Лукша, Юры Typoнак, Віктар Швед, Сакрат Яновіч.

Змяшчае інфармацыю пра эканамічнае і грамадска-культурнае жыццё Беласточчыны, мерапрыемствы БГКТ, расказвае пра яго актывістаў. Рэгулярна друкуе краязнаўчыя матэрыялы, у т.л. мясцовыя легенды, паданні, песні. Mae шырокі карэспандэнцкі актыў. Часта публікуе артыкулы пра Беларусь, прапагандуе яе літаратуру, змяшчае творчыя партрэты сучасных беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, дзеячаў культуры, успаміны з грамадска-культурнага жыцця Заходняй Беларусі, матэрыялы па гісторыі беларускай культуры. Друкуе літаратурную старонку, творы сябраў літаратурна-мастацкага аб'яднання «Белавежа», старонку для дзяцей «Зорка», перыядычна змяшчаюцца тэматычныя ўкладкі.

«Краязнаўчая газета» №44 (589) лістапад 2015 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.