Чацвер, 25.04.2024, 19:11

НЯСВІЖСКАЯ ЗАМКАВАЯ ВЕЖА

Галоўная »
НЯСВІЖСКАЯ ЗАМКАВАЯ ВЕЖА — помнік архітэктуры 2-й паловы 16 ст. ў г. Нясвіж Мінскай вобласці. Уваходзіць у комплекс Нясвіжскага касцёла езуітаў.

Першапачаткова складалася з нізкай шатровай брамы (злучала горад з замкам; не захавалася) і высокай абарончай вежы. Вежа — квадратнае ў плане збудаванне, завершанае шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі вырашаны як масіўны цокаль. 2-і ярус аформлены прамавугольнымі, круглымі і квадратнымі аконнымі праёмамі, 3-і і 4-ы — арачнымі. Белыя атынкаваныя абрамленні праёмаў і між'ярусныя паяскі кантрастуюць з чырвонай цаглянай муроўкай сцен, што стварае дэкаратыўную 2-колерную гаму фасадаў. У архітэктуры вежы адлюстраваны рысы беларускага абарончага дойлідства, стыляў готыкі і рэнесансу.

Аўтар: М.А.Ткачоў
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.