Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Пятніца, 29.03.2024, 09:13 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
НЯСВІЖСКІ «ДОМ HA РЫНКУ»Галоўная »НЯСВІЖСКІ «ДОМ HA РЫНКУ» — помнік архітэктуры барока ў г. Нясвіж Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1721 г. на былой Рыначнай плошчы. Прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з паўпадвалам мяшанай канструкцыі: ніжні паверх мураваны, верхні — драўляны. Да плошчы дом павернуты тарцовым мураваным фасадам з фігурным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з 2-схільным дахам. Аконныя праёмы на галоўным фасадзе размешчаны сіметрычна цэнтральнай восі, падкрэсленай уваходам і балконам на другім паверсе. Фігурны шчыт галоўнага фасада вылучаны прафіляваным карнізам. Невялікі праём у нішы ў завяршэнні шчыта апрацаваны дэкаратыўнымі ліштвамі. Уваход на 2-і паверх з боку дваровага фасада. У 1990-я г. рэканструяваны. Аўтар: Т.І. Чарняўская Крыніца: Беларуская энцыклапедыя |
|