Чацвер, 18.04.2024, 04:38

НЯСВІЖСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
НЯСВІЖСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ, рашэнне аб адкрыцці якога пры аддзеле культуры было прынята 30.10.1989 г., афіцыйна быў адкрыты 14.01.1995 г. 3 01.01.2005 г. музей рэарганізаваны і атрымаў сучасную назву, у яго склад ўвайшлі: музей, кватэра-музей мастака М.К. Сеўрука (1996), ганчарная майстэрня (2001) і музейны аб’ект "Кузня" (2006).


Асноўным кірункам з’яўляецца краязнаўчая дзейнасць, вывучэнне рамёстваў Нясвіжскага рэгіёна. Экспазіцыя музея складаецца з 5 стацыянарных – "Зберагаючы самабытнасць" (2011), "Гандаль і рамёствы Нясвіжчыны" (2008), "Нясвіж. Старонкі легенд і гісторыі" (1998), "Вайна. Трагедыя. Подзвіг" (2005), "Выратаваныя каштоўнасці" (1999) – і 2 выставачных залаў, у якіх штогод адкрываецца больш за 15 выстаў рознай тэматыкі (мастацкія, патрыятычныя, з пасольстваў розных краін).

У 2011 г. музей наведалі 9795 чалавек. Музейны фонд на 01.01.2012 г. налічваў 10209 адзінак, размеркаваных паміж 18 калекцыямі, найбольш значныя з іх – "Жывапіс і графіка", "Фотадакументы", "Дакументы", "Посуд", персанальная калекцыя мастака М.К. Сеўрука (1118 адзінак.). Найбольш каштоўнымі прадметамі з’яўляюцца: куфель (т.зв. "Талеравы кубак", серабро, Кёнігсберг, 1720 – 1757 гг.), літургічная кніга памінальнай месы лацінскай традыцыі – Рэквіем нясвіжскага (?) бернардзінскага кляштара, змяшчае песнапенні XVI – XVII стст. са старажытнай натацыяй (Вільня, 1841 г.), клад (шкляны, фарфоравы і металічны посуд – 141 прадмет), знойдзены ў падвале касцёла кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы ў 1989 г. (Польшча (?), канец XIX – пачатак XX ст.).

Крыніца: Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012 г.


Адрас: 222603, г. Нясвіж, вул. Ленінская, 96
Тэл.: +375 1770 55874
e-mail: muz-nesvig@mail.ru
web: local.nesvizh.museum.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.