НЯСВІЖСКІ КАСЦЁЛ БЕНЕДЫКЦІНЦАЎ існаваў у 1673 г. — 1-й трэці 19 ст. за 1 км на поўдзень ад
Нясвіжа. Заснаваны падканцлерам
BKЛ Міхалам Казімірам Радзівілам, які запісаў на пабудову касцёла святога Крыжа 30 тыс. злотых. Новыя ахвяраванні зрабіў яго сын Кароль Станіслаў.
У 1690 г. рашэнне пра заснаванне кляштара зацвердзіў сейм. Мураваны касцёл па бенедыкцінскай традыцыі быў крыжападобны ў плане, са светлавым купалам на сяродкрыжжы і
вежай над галоўным фасадам (пацярпеў ад пажару 1793 г.). Паводле
інвентара 1804 г., у касцёле было 5 ілюзорных алтароў, маляваных на сценах, 1
алтар і
амбон разьбяныя. Побач з кляштарам размяшчаліся rapадскія прывілеяваныя могілкі. У 1830-я г. кляштар скасаваны. Будынкі разабраны ў 19 ст.