Пятніца, 26.04.2024, 01:12

НЯЎВАЖНЫ Фларыян (Nieuwazny Florian)

Галоўная »
НЯЎВАЖНЫ Фларыян (Nieuwazny Florian) — нарадзіўся 30 красавіка 1929 г. у г. Жывец (Польшча). Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1954). Доктар філалогіі габілітаваны, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Вядомы польскі славіст, спецыяліст па ўсходнеславянскіх літаратурах. Выдаў манаграфіі пра У. Маякоўскага, I. Эрэнбурга, шматнацыянальную савецкую літаратуру, украінскую літаратуру.

Аўтар шматлікіх артыкулаў пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Васіля Быкава, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча і інш.

Даўно і плённа перакладае на польскую мову беларускую прозу і паэзію — ад Янкі Купалы і Максіма Багдановіча да Рыгора Барадуліна, Анатоля Кудраўца і Леаніда Дранько-Майсюка. Выдаў у сваім перакладзе анталогію беларускай, украінскай і расійскай паэзіі «На той зямлі» (1998).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 17 (610) май 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.