Пятніца, 29.03.2024, 16:31

«НЁМАН»

Галоўная »
«НЁМАН» – шклозавод у г. Бярозаўка Лідскага раёна. Заснаваны ў 1883 г. майстрамі прамысловага шкларобства Юліўсам Столе і Вільгельмам Краеўскім. Як буйное прадпрыемства шклозавод сфармаваўся ў 1910 г. (1000 рабочых). Выраблялі сталовы і гаспадарчы, аптэчны і парфумны посуд, лямпы, лямпавае шкло, вазы, мастацкае шкло. 45 % вырабаў экспартавалі за мяжу. У Вялікую Айчынную вайну быў разбураны, адноўлены ў 1944 г.

3 канца 1950-х гг. на заводзе працуюць прафесійныя мастакі; у пачатку 1960-х гг. створаная спецыяльная брыгада для выканання эталонаў. У канцы 1960-х гг. створаныя брыгады па выдзіманні гутных вырабаў вялікімі серыямі, у т.л. дробнай пластыкі.

Самабытнасцю формаў і кампазіцыйнага вырашэння, арыгінальнасцю ўпершыню распрацаваных дэкораў вылучаюцца творы мастакоў і майстроў розных пакаленняў (Г. Ісаевіч, У. Мурахвера, Л. Мягковай, С. Раўдвеэ, В. Дзінінскай, У. Жохава, К. Вакс, Т. Малышавай, В. Сазыкінай, Р. Багінскага, Федаркова), майстра шліфоўкі I. Бартосіка і інш.

Лепшыя вырабы дэманстраваліся на міжнародных выстаўках і кірмашах у Лейпцыгу, Лондане. Бруселі, Будапешце, Вене, Гаване, Дамаску, Каіры, Маскве, Манрэалі, Нью-Дэлі, Парыжы, Плоўдзіве, на перасоўнай выстаўцы ў ЗША (1963 – 1973 гг.) і інш. Завод узнагароджаны бронзавым медалём на сусветнай выстаўцы «ЭКСПО-58» уБруселі, на міжнародных выстаўках у г. Ябланец (Чэхія) Гран-пры і залатымі медалямі ў 1973 і 1979 гг.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 41 (586), лістапад 2015 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.