Субота, 27.07.2024, 02:50

ПАДАРОЖЖА ў літаратуры

Галоўная »
ПАДАРОЖЖА ў літаратуры — 1) падарожныя нарысы, запіскі, у якіх даецца апісанне падарожнікам геаграфічных, прыродных, этнаграфічных, сацыяльна-гістарычных звестак пра наведаныя краіны, землі, новыя мясціны, іх насельніцтва і г.д.; часам мемуары ў форме падарожнага нарыса або дзённік падарожніка;

2) мастацкі твор, пабудаваны на прыёмах і спосабах адлюстравання дакументальнага падарожжа.

У гісторыі беларускай літаратуры найбольш пашыраны першы від, пачатак якога адносіцца да т.зв. хаджэнняў. Элементы падарожжа ёсць таксама ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай», у якім апавядаецца пра яе паломніцтва на Блізкі Усход, у асобных частках беларускіх летапісаў і хронік, прысвечаных апісанню ваенных паходаў.

Найбольш выдатныя помнікі падарожжа ў беларускай старажытнай літаратуры: «Хаджэнне ў Царград і Іерусалім» Ігнація Смаляніна (канец XIV — пачатак XV ст.) і «Падарожжа да святой зямлі» М.К. Радзівіла (канец XVI ст.). У форме дзённіка падарожжа напісаныя некаторыя творы гісторыка-мемуарнай літаратуры XVII ст. (дыярыушы С. Маскевіча, А. Каменскага-Длужыка ды інш.). Падарожны нарыс месцамі нагадвае «Дыярыуш» А. Філіповіча (1646). Падарожжа ў літаратуры Беларусі мела некаторае распаўсюджанне ў XIX ст.: «Успаміны пра падарожжы ў Сібір, побыт у Беразове і Саратаве» (Е. Фялінскай, 1852 — 1853), «Падарожжа па Палессі і беларускім краі» (1853 —1855) і «Заходнерускія нарысы» П. Шпілеўскага(1858), «Аўраканія і яе жыхары» I. Дамейкі (1860), «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853) і «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861) У. Сыракомлі, нарыс «Са святочнай паездкі» Янкі Лучыны (1893), «Папулярна-прыродазнаўчае апісанне побыту ў французскай Гвіяне і часткова ў Перу» К. Ельскага(1898), мемуары А. Абуховіча (канец XIX ст.), «Пра Сібір і Камчатку» Б. Дыбоўскага(публ. 1930) і інш. Рысы мастацкага падарожжа сустракаюцца ў паэмах «Энеіда навыварат» В. Равінскага і «Тарас на Парнасе» К. Вераніцына, «Літаратурных клопатах» і «Шчароўскіх дажынках» (1857) В. Дуніна-Марцінкевіча, лірычным цыкле вершаў Францішака Багушэвіча (1897), напісаным з выпадку паездкі ў Коўна. Характэрная асаблівасць падарожжа ў XIX ст. — узаемапранікненне ў мастацкую тканіну элементаў дакументалізму, у падарожныя нарысы — элементаў мастацкасці.

Значнае пашырэнне набыло падарожжа ў XX ст.: «Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры» Янкі Купалы (1910), «Лісты з дарогі» Ядвігіна Ш. (1910), «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю» Цёткі (1914), «3 румынскага фронту» Якуба Коласа (1917). Традыцыі падарожжа плённа распрацоўваліся, распрацоўваюцца і паглыбляюцца цягам усяго стагоддзя пісьменнікамі Міхасём Чаротам («1200 вёрст па Беларусі», 1924), Змітраком Бядулям ( «10 дзён падарожжа па Беларусі», 1925), Цішкам Гартным («Па чатырох краінах», 1927 — 1928), Якубам Коласам («Паездка на Асінбуд», 1929), М. Зарэцкім («Падарожжа на новую зямлю», 1929), П. Галавачом («Ад Мядзведжай гары да Белага мора», 1934), Янкам Купалам(«У Чэхаславакіі», 1935), М. Лыньковым («Шляхамі вайны», 1944, «Пад сонцам Індыі», 1956), I. Мележам («Паездка ў Прагу», 1955; «Ліпень у дарозе», 1956), Я. Брылём («Польскі дзённік», 1955; «Душа — не падарожніца», 1968), У. Караткевічам(«Казкі янтарнай краіны», 1963), Б. Сачанкам («Зямля маіх продкаў», 1963), В. Палтаран («Дзівасіл», 1968), А. Мальдзісам («Астравеччына, край дарагі...», 1977) і інш.

Шырока ўжываюцца прыёмы падарожжа ў навукова-папулярнай літаратуры і навукова-фантастычнай літаратуры.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 35 (628) верасень 2016 г.;
«Краязнаўчая газета» 36 (629) верасень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 59
Гасцей: 59
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.