Панядзелак, 21.05.2018, 20:00

ПАДДУБНІКІ


ПАДДУБНІКІ — гарадзішча днепра-дзвінскай культуры за 0,7 км на паўночны захад ад в. Паддубнікі Мёрскага раёна. Размяшчаецца на стрэлцы высокага (10 — 12 м) і стромкага мыса, абмежаваным з усходу і поўначы глыбокім ярам (на дне якога ручай Сквірэя), з захаду — поймай р. Аута. Пляцоўка няправільнай авальнай формы, выцягнутая з поўдня на поўнач, памерам 58 х 28 м. З паўднёвага (адкрытага) боку ўмацаваная 5 валамі вышынёй 2,5 м, шырынёй 12 — 15 м і 4 равамі.

Даследавалі ў 1938 г. У. Галубовіч і Г. Цэгак-Галубовіч, у 1956 г. і 1961 г. Д. Мітрафанаў, у 1985 г. В. Шадыра.

У ніжнім гарызонце гарадзішча выяўленыя рэшткі паўзямлянкавага жытла няправільнай авальнай формы памерам 3,2 х 2,4 м, заглыбленага ў мацярык на 0,7 м з каменным агнішчам у цэнтры. Канструкцыя паўзямлянкі не ўстаноўленая. Хутчэй за ўсё, сцены былі складзеныя з лёгкіх матэрыялаў, а перакрыцце мела шатрападобную форму і накрывалася шкурамі жывёлаў. У верхнім гарызонце выяўленыя рэшткі наземных жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзеныя слабапрафіляваныя гаршкі з увагнутай верхняй часткай, кароткай шыйкай, дакладна выражаным прыўзнятым плечуком, выпуклым тулавам і слоікавыя пасудзіны з прамой або ўвагнутай верхняй часткай. Арнамент складаўся з ямак, наразных лініяў і скразных адтулінаў, размешчаных у адзін шэраг ніжэй краю венчыка.

Датуецца VI — I стст. да н.э.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 40 (633) кастрычнік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [140]
Адукацыя [15]
Спорт [553]
Здарэнні [131]
Грамадства [251]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [12]
Каляндар
«  Май 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.