Субота, 27.07.2024, 02:49

ПАДЛАБЕННЕНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ

Галоўная »
ПАДЛАБЕННЕНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ размяшчаецца на паўночнай ускраіне вёскі Падлабенне Лабна Гродзенскага раёна, акаймаваны бутавай агароджай са званіцай і капліцамі па вуглах. Пабудаваны ў 1887 годзе з цэглы як праваслаўная царква. Асвячоны як касцёл у 1929 годзе архібіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім.


Помнік архітэктуры неакласіцызму. Кампазіцыя храма трохчасткавая, асіметрычная — да кубападобнага асноўнага аб'ёму, над якім узвышаецца васьмігранны светлавы барабан з купалам, па падоўжнай восі далучаюцца выцягнуты прамавугольны нартэкс пад двухсхільным дахам і пяцігранная апсіда з рознавялікімі сакрысціямі. Элемент асіметрыі ўносіць прамавугольнае крыло трансепта, далучанае да асноўнага аб'ёму з паўднёва-ўсходняга боку. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі і ўдвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі, у прасценках асноўнага аб'ёму рэльефныя лацінскія крыжы.

Унутры ў сяродкрыжжа храма, перакрытае самкнутым стральчатым купалам, шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца апсіда і крылы трансепта. Элементы перакрыццяў пакрыты арнаментальна-арабескавым роспісам. Над нартэксам антрэсоль хораў на двух пілонах.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 63
Гасцей: 63
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.