Пятніца, 17.08.2018, 04:07

ПАДЛОГА


ПАДЛОГА — ніжні насціл у хаце, памяшканні, па якім ходзяць. У народным будаўніцтве вядомая земляная, глінабітная і драўляная падлога.

Найбольш старажытнымі і пашыранымі (амаль да XX ст.) былі земляная і глінабітная падлога. Земляную рабілі з зямлі, якую насыпалі ў сяродзіну зруба, добра ўтрамбоўвалі і зверху роўна старанна загладжвалі. Глінабітную (ток, тачок) рабілі з утрамбаванай зямлі, якую залівалі зверху растворам гліны (на Заходнім Палессі часам паліравалі сумессю гліны з рачным глеем) або насыпалі сырую гліну, якую ўтрамбоўвалі пранікамі. Паводле археалагічных дадзеных драўляная падлога (мост, памост) вядомая з VI ст. (селішча Таймапава Быхаўскага раёна). Першапачаткова яе рабілі з дошак, якія клалі непасрэдна на зямлю, пясок. У будынках XII — XIII стст. (у Брэсце, Мінску і інш.) падлога была з колатых дошак, пакладзеных на папярочныя лагі (падмосце, шлігавіны, пляніцы), урубленыя ў сцены зруба. Пазней пад лагі сталі падкладваць камяні, драўляныя слупкі, потым — слупкі з цэглы. 3 канца XIX ст. у сувязі з развіццём лесапільнай прамысловасці насціланне драўлянай падлогі значна пашырылася. Гэты тып падлогі стаў асноўным у большасці раёнаў Усходняй Беларусі. Для падлогі выкарыстоўвалі габляваныя дошкі, больш дасканалымі сталі злучэнні іх паміж сабой (у чвэрць, у шпунт). У XVIII — XIX стст. у сядзібнай архітэктуры была вядомая фрызавая і шчытавая падлога, якая дазваляла рабіць з дошак нескладаны геаметрычны арнамент, што павышала мастацкія якасці інтэр'ера (сядзібныя дамы ў в. Агарэвічы Ганцавіцкага, в. Відзы Лаўчынскія Браслаўскага раёнаў). У палацах і замках (Нясвіж, Гродна) была пакладзеная драўляная падлога з паркету, які часам рабілі шматколерным. Для гэтага фарбавалі мясцовыя пароды драўніны, а таксама завозілі рэдкасныя пароды драўніны з-за мяжы.

У сучасным будаўніцтве падлога звычайна робіцца шматслойнай. Пры яе стварэнні шырока выкарыстоўваюць індустрыяльныя канструкцыі і матэрыялы: жалезабетонныя пліты пёракрыццяў — аснова; дошкі, паркет, драўнінна-стружкавыя пліты, рулонныя матэрыялы (лінолеум, рэлін) — верхні слой. Драўлянўю падлогу звычайна фарбуюць.

Керамічная падлога, характэрная пераважна для мураваных будынкаў, на тэрыторыі Беларусі з'явілася ў XI ст. Яе выкладалі з паліваных керамічных плітак таўшчынёй 1,8 — 2,5 см рознай формы, часам са скошанымі краямі, якія замацоўвалі на вапнавым растворы. 3 плітак, пакрытых рознаколернай (карычневай, зялёнай, жоўтай, чорнай) палівай, выкладалі розныя арнаментальныя малюнкі (Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннінская царква ды іншыя полацкія храмы). Пліткі, знойдзеныя ў час раскопак Верхняга полацкага замка, пакрытыя шэрай палівай з нанесенымі на яе каляровымі кружочкамі. У некаторых гродзенскіх храмах (Ніжняя, Прачысценская, Каложская цэрквы) выкарыстоўвалі маёлікавыя пліткі, якія мацавалі на вапнавым растворы з глінянай дамешкай. Падлогу рабілі таксама з непаліваных плітак з рэльефным арнаментам. У XIV — XVI стст. падлогу ў мураваных будынках клалі толькі са спецыяльнай квадратнай або прамавугольнай цэглы (Мураванкаўская царква ў Шчучынскім раёне). 3 другой паловы XVI да канда XVIII ст. выкарыстоўвалі паліваныя ці непаліваныя керамічныя пліткі таўшчьшёй 4 — 7 см (такімі фігурнымі пліткамі выкладзеная падлога ў Мірскім, Гальшанскім, Любчанскім замках, Барыса-Глебскай царкве ў Навагрудку). У XIX ст. керамічныя падлогі паступова знікаюць і адраджаюцца толькі ў канцы XIX — пачатку XX ст. У той час ужываліся разнастайныя пліткі накшталт метлахскіх, у т.л. замежнай вытворчасці. Шырока выкарыстоўваліся тэракотавыя або паліваныя пліткі, зробленыя на мясцовых (напрыклад, мінскіх) прадпрыемствах (Мінскі завод Авербуха ды інш.).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 42 (635) лістапад 2016 г.;
«Краязнаўчая газета» 43 (636) лістапад 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [15]
Спорт [595]
Здарэнні [137]
Грамадства [253]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Жнівень 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.