Аўторак, 23.10.2018, 12:54

ПАДВЕСКІ


ПАДВЕСКІ — від старажытных падвесных упрыгожанняў да адзення (часцей жаночага), збруі ды іншага начыння. З'яўляліся таксама амулетамі. Найчасцей насілі разам з каралямі і пацеркамі, на ланцужках, шнурках, прышывалі на адзенне і інш.

На тэрыторыі Беларусі найбольш старажытныя падвескі адносяцца да палеаліту (з зубоў лісіцы, ваўка і іншых жывёлаў). У бронзавым веку ўжываліся бурштынавыя падвескі з вялікай адтулінай пасярэдзіне, а таксама медныя акулярападобныя сярэднедняпроўскай культуры. У жалезным веку пашыраныя металічныя, каменныя, касцяныя і гліняныя падвескі круглай, трохвугольнай i трапецападобнай формаў мілаградскай культуры; бронзавыя i жалезныя пласціністыя i трапецападобныя падвескі зарубінецкай культуры, упрыгожаныя спіралямі i паглыбленнямі, пласціністыя трапецападобныя i драцяныя акулярападобныя падвескі культуры штрыхаванай керамікі. У X — XIII стст. з каляровых i каштоўных металаў выраблялі падвескі ў выглядзе плоскіх сімвалаў нябесных свяцілаў (манетападобныя, лунніцы), жывёлаў, птушак, побытавых рэчаў (ключы, лыжкі), крыжыкаў, званочкаў.

Падвескі знаходзяць на паселішчах, у пахаваннях. Найбольш цікавыя з ix полыя падвескі-кошкі з білону (Барысаў, Віцебск, гарадзішча Маскавічы), скандынаўскія падвескі ў выглядзе фігурак вікінгаў (Лудчыцы, Калодзецкая).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 37 (630) кастрычнік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [97]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [16]
Спорт [624]
Здарэнні [142]
Грамадства [255]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Кастрычнік 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.