Субота, 27.07.2024, 02:46

ПАГАРЭЛАЎ Леў Мікалаевіч

Галоўная »
ПАГАРЭЛАЎ Леў Мікалаевіч (нарадзіўся ў 27.06.1929, г. Ачакаў Мікалаеўскай вобласці Украіна) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Скончыў Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1954). 3 1954 г. у інстытуце Мінскпраект (з 1964 г. кіраўнік майстэрні).

Асноўныя працы ў Мінску: жылыя дамы па вул. Казлова, Енісейскай, Кальварыйскай, Серафімовіча, Партызанскім праспекце, у жылым раёне Чыжоўка (1960 — 1970-я гг.), па вул. Максіма Танка (1977 — 1984, у сааўтарстве), Омскім завулку, на Велазаводскай плошчы, масты цераз раку Свіслач па вул. Кастрычніцкай і Арапскай (1962), гасцініца «Турыст», Цэнтральны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут арганізацыі і тэхнікі кіравання (1973, у сааўтарстве), інстытут Мінскпраект (1975, у сааўтарстве), гасцініца «Кастрычніцкая», Мінскі аўтавакзал «Усходні», станцыя «Маскоўская» Мінскага метрапалітэна.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 33 (626) верасень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 59
Гасцей: 59
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.