Чацвер, 16.08.2018, 03:13

ПАКАЗАЛЬНІК КАЗАЧНЫХ СЮЖЭТАЎ


ПАКАЗАЛЬНІК КАЗАЧНЫХ СЮЖЭТАЎ — паказальнік усіх вядомых сюжэтаў казак, класіфікацыя якіх праведзеная ў залежнасці ад пэўнай тэматыкі твораў.

Першыя спробы распрацаваць агульныя прынцыпы класіфікацыі казачных сюжэтаў адносяцца да другой паловы XIX ст. З-за абмежаванасці матэрыялу першыя класіфікацыйныя схемы недасканалыя, аднак яны сталіся своеасаблівым падрыхтоўчым этапам у навукова абгрунтаваным складанні сюжэтных каталогаў.

Упершыню навуковую сістэматызацыю казак еўрапейскіх народаў зрабіў фінскі навуковец А. Аарнэ ў «Паказальніку казачных тыпаў» (1910). Ён згрупаваў казкі ў тры вялікія раздзелы. I — казкі пра жывёлаў; II — уласна казкі; III — анекдоты. Другі раздзел у сваю чаргу падзяляўся на групы — чарадзейныя, легендарныя, навелістычныя казкі і казкі пра дурнога чорта (велікана), — унутры якіх казкі аб'ядноўваліся ў гнёзды ў залежнасці ад тэматыкі. Кожная казка, а таксама характэрны матыў або эпізод маюць свой парадкавы нумар (I раздзел — ад 1 да 299, II — ад 300 да 1199, III — ад 1200 да 1999; для новых сюжэтаў у нумарацыі зробленыя пропускі).

Паводле сістэмы Аарнэ складзены таксама міжнародны паказальнік С. Томпсана «Тыпы народнай казкі. Класіфікацыя і бібліяграфія» (1928 г., 4 выданне 1973 г. з дадаткамі і ўдакладненнямі. У сусветнай фалькларыстыцы ён вядомы як Паказальнік казачных сюжэтаў Аарнэ-Томпсана (AT; на ім грунтуюцца ўсе сучасныя паказальнікі і паводле яго вядзецца каталагізацыя казачных сюжэтаў). Аднак у паказальніку Томпсана недастаткова ўлічаны казачны фальклор славянскіх народаў, асабліва ўсходне-славянскіх, а таксама — казкі іншых народаў, якія ўваходзілі ў склад СССР.

У 1929 г. рускі навуковец М. Андрэеў апублікаваў «Паказальнік казачных сюжэтаў на аснове Аардэ» (АА), што па сутнасці быў перакладам паказальніка фінскага навукоўцы, прыстасаваным да рускага казачнага матэрыялу (з 1930-х г. ён стаў агульна-прынятым для савецкіх фалькларыстаў).

Распрацаваны і апублікаваны шэраг паказальнікаў па славянскіх казках: па польскіх Ю. Крыжаноўскага, па балгарскіх М. Арнаудава, па харвацкіх М. Бошкавіч-Стулі, па чэшскіх Я. Еха, славенскіх М. Мацічэтава, па сербалужыцкіх П. Недо. У 1979 г. апублікаваны «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходне-славянская казка» (ППС), падрыхтаваны навукоўцамі-даследчыкамі ўсходнеславянскага фальклору (Л. Бараг, I. Беразоўскі, А. Кабашнікаў, М. Новікаў); паказальнік абагульняе зробленае ў галіне каталагізацыі казачных сюжэтаў усходніх славянаў. Працягваючы ўстаноўленыя ў навуковай традыцыі сістэмы Аарнэ, ППС удакладняе яе (уводзяцца новыя падтыпы, размяжоўваюцца варыянты і г.д.). Акрамя асноўнай часткі ППС мае дадаткі: паказальнік каптамінацыяў сюжэтаў-матываў, табліцу суадносінаў паказальніка казачных сюжэтаў АТ і АА, бібліяграфію найбольш важных даследаванняў пра казкі ўсходніх славянаў, спіс паказальнікаў і інш.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 1 (642) студзень 2017 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [15]
Спорт [595]
Здарэнні [137]
Грамадства [253]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Жнівень 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.