Нядзеля, 20.08.2017, 01:36

ПАЛАНЯНАК ПЕСНІ


ПАЛАНЯНАК ПЕСНІ — цыкл народных песень перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якіх распавядаецца пра жыццё жанчынаў у нямецка-фашысцкай няволі і на акупаванай тэрыторыі. Гэта творы пра мужнасць, няскоранасць, чалавечую годнасць беларускай жанчыны-патрыёткі, не зламанай фашысцкім здзекам. Гэтыя песні працягваюць традыцыі дарэвалюцыйных песень, дзе вобраз жанчыны набываў сацыяльнае гучанне. Як і гордая Бандароўна, гераіня гатовая хутчэй памерці, чым скарыцца ворагу:

У няволю гнаці хоча
Ліхадзей закляты,
Ды яму я не скаруся,
Лепей утаплюся...

Падзяляюцца на творы, пакладзеныя на музыку савецкіх песень, перапрацоўкі беларускіх і рускіх песень, арыгінальныя песні. Тут ёсць песні пра долю-нядолю, перапрацоўкі старых рэкруцкіх песень («Каліна-маліна», «Забуркуй, сівы галубочак»), рускіх песень катаржанаў і ссыльных («Глухой няведамай тайгою», «Раскінулісь горы далёка» ). Многія творы маюць разгорнуты сюжэт і набліжаюцца да эпічных твораў («Ой, як цяжка ў няволі», «Хмары над лагерам сталі»).

Песні паланянак вельмі розныя і па форме: песні-апісанні, песні-лісты на Радзіму, у якіх дзяўчаты звяртаюцца да тых, хто застаўся на Бацькаўшчыне, і заклікаюць адпомсціць фашыстам за здзекі і смерць. Цэлы пласт — песні-звароты да савецкага салдата. Распаўсюджваліся такія песні паланянак як вусна, так і праз лісты на радзіму. Іх змяшчалі на старонках партызанскіх газет, рукапісных дзённікаў, часопісаў, літаратурных альманахаў.

Адметна, што нямала такіх народных твораў было прысвечана героям Вялікай Айчыннай вайны К. Заслонаву, Ц. Бумажкову, С. Каўпаку. Бязлітасная сатыра на фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых, нянавісць да іх усё гэта адпавядала думкам, пачуццям і настроям шырокай гушчы беларускага народа, які нават ва ўмовах акупацыі не скарыўся ворагу, а працягваў барацьбу. А надзённасць партызанскіх твораў рабіла іх надзвычай папулярнымі і спрыяла хуткаму распаўсюджванню сярод воінаў, партызанаў і мірнага насельніцтва.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №5 (646) люты 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.