Серада, 23.08.2017, 22:34

ПАЛЕАТЫПЫ


ПАЛЕАТЫПЫ (грэч. palaios старажытны + typos адбітак, форма, узор) — умоўная назва еўрапейскіх друкаваных выданняў першай паловы XVI ст.

Сярод палеатыпаў — выданні А. Манудыя, Эцьенаў, Э. Дале, братоў Трэксель і інш. Вядома каля 70 славянскіх палеатыпаў кірыліцкага шрыфту, у т.л. кнігі Ф. Скарыны. Служаць прадметам спецыяльнага збірання і каталагізацыі. Для вядзення ўсесаюзнага ўліку ў СССР ствараліся каталогі асобных калекцыяў («Каталог палеатыпаў былой Румянцаўскай публічнай, цяпер Ленінскай Маскоўскай бібліятэкі» М. Кісялёва, 1927 — 1929 гг.; «Каталог палеатыпаў. Са збору навуковай бібліятэкі імя М. Горкага Ленінградскага ўніверсітэта», 1977 г.).

Ha тэрыторыі Беларусі ў XVI — XIX стст. палеатыпы зберагаліся ў царкоўных і манастырскіх бібліятэках, у бібліятэках навучалыіых установаў Віцебска, Гродна, http://www.gants-region.info/index/minsk/0-2681а і Магілёва, у буйных прыватных зборах. У Беларусі значныя калекцыі палеатыпаў створаныя ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №9 (650) сакавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [441]
Здарэнні [109]
Грамадства [227]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.