Субота, 19.08.2017, 00:57

ПАЛІВА


ПАЛІВА — шклопадобнае дэкаратыўна-засцерагальнае пакрыццё (маса) на кераміцы. У беларускім народным ганчарстве ўжывалася пераважна бясколерная паліва, што складалася з легкаплаўкіх (900 — 1150 °С) матэрыялаў — кварцавага пяску або сухой расцёртай (парашковай) гліны пэўнага гатунку і перапаленага да поўнага пераходу ў вокіс свінцу. У якасці фарбаў дадавалі вокіс медзі (зялёнка), марганцу (бурштын), жалеза (кавальская дзындра). Рыхтавалі памолам з вадой на звычайных жорнах або шляхам сухой механічнай апрацоўкі ў ступе.

У адпаведнасці з тэхналогіяй падрыхтоўкі паліву на вырабы наносілі двума спосабамі — вадкім і сухім.

У наш час ганчары-надомнікі ўжываюць паліву фабрычнай вытворчасці, а таксама ўласнага вырабу па традыцыйных рэцэптах.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №14 (655) сакавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.