Серада, 21.02.2018, 20:02

ПАЛЯКСЯНЕ


ПАЛЯКСЯНЕ — заходнебалцкае племя ў басейне ракі Нараў і на правабярэжжы Буга ў першых стагоддзях другога тысячагоддзя нашай эры. Упершыню ў гістарычных крыніцах упамінаецца ў ХІІ ст. (Хроніка В.Кадлубака), пазней у «Гісторыі Польшчы» Яна Длугаша, старажытна-рускіх летапісах, «Вялікай хроніцы».

Этымалогію назвы звязваюць з балцкімі гідронімамі Pala, Palios Pelesa, Pelysa — балота, балоцісты лясок, вялікае балота, p. Lek (Elk) — paleksiani. Ha думку сучасных даследчыкаў, паляксяне разам з дайновай і ятвягамі ў X — XIII стст. складалі ятвяжскі племянны саюз. У XIII ст. землі паляксянаў падвяргаліся нападам польскіх, кіеўскіх, галіцка-валынскіх князёў і нямецкіх рыцараў. У выніку да канца XIII — XIV стст. паляксяне былі расселеныя і захаваліся галоўным чынам у цяжкадаступных месцах (у Белавежскай пушчы і інш.). Доўгія і крывавыя ваенныя дзеянні суседзяў з паляксянамі абумовілі тэндэнцыйныя характарыстыкі іх у летапісах і хроніках як язычніцкага, ваяўнічага, лютага і бязлітаснага племені.

У XIV — XV стст. землі паляксянаў увайшлі ў Вялікае Княства Літоўскае (Падляшскае ваяводства), з 1569 г. у Рэчы Паспалітай. Асіміляваныя беларусамі, украінцамі, палякамі, часткова літоўцамі. У другой палавіне XIX ст. паляксяне (паляшане, палясяне) упамінаюцца ў дзяржаўных статыстычных дакументах Расіі як жыхары Брэсцкага і іншых паветаў Гродзенскай губерні; адзначалася, што яны карысталіся рускай мовай, спавядалі праваслаўную веру, але адрозніваліся ад астатняга насельніцтва абліччам і звычаямі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №26 (667) ліпень 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [137]
Адукацыя [13]
Спорт [512]
Здарэнні [123]
Грамадства [247]
Эканоміка [10]
Транспарт [68]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [10]
Каляндар
«  Люты 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.