Аўторак, 24.10.2017, 12:31

ПАЛУЯН Сяргей Епіфанавіч


ПАЛУЯН Сяргей Епіфанавіч [псеўд. С.Ясяновіч; П.Ян, С.П.; 07(19).10.1890 г., горад Брагін — 07(20).04.1910 г.] — публіцыст, празаік і літаратуразнаўца, адзін з пачынальнікаў айчыннай прафесійнай літаратурнай крытыкі.

Нарадзіўся трэцім дзідём у сям'і арандатараў Епіфана і Аляксандры Палуянаў (усяго было тры сыны і пяць дачок). Маленства прайшло ў вёсцы Крышычы Юравіцкай воласці Мазырскага павета, куды бацькі С. Палуяна пераехалі неўзабаве пасля яго нараджэння і ў 1897 г. Набылі фальварак. Вучыўся ў Мазырскай прагімназіі; пад пагрозай выключэння за ўдзел у рэвалюцыйным руху пераведзены бацькам у Мітаўскую гімназію (цяпер Елгава, Латвія) пад нагляд сваякоў. 3 1910 г. Жыў у Кіеве, таксама ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Ездзіў у Вільню на сустрэчу з Янкам Купалам. У 1908 г. увайшоў у кіроўны орган БСГ. Пісаў у «Нашу Ніву» (у т.л. артыкулы «Беларуская справа і ўкраінскае грамадства», «Лісты з Украіны»). Прадаваў у часопісах «Украінская хатка» і «Світло», дзе друкаваў свае творы, супрацоўнічаў з газетай «Рада» і інш. Паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствам у ноч з 7 на 8 красавіка, пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках (не захаваліся). Меў пазашлюбнага сына.

Аўтар апавяданняў («Вёска»), вершаваных і драматычных твораў (не выяўленыя), вершаў у прозе, літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзіяў. Падтрымліваў творчыя пошукі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага і іншых (рэцэнзіі «Якуб Колас. Другое чытанне для дзяцей беларусаў», «Тарас на Парнасе», «Ядвігін Ш. Дзед Завала» і інш.). Напісаў першы ў беларускай крытыцы аглядны артыкул («Беларуская літаратура ў 1909 годзе»), першы гістарычны нарыс новай беларускай літаратуры («Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках»), тым самым прадвызначыў з'яўленне аналагічных працаў М. Багдановіча. Выступаў як тэатральны крытык («Віленская беларуская вечарынка», «Беларускія вячоркі» і інш.).

Даследаваў таксама ўкраінскую культуру і літаратуру, беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі. Адстойваў правы беларусаў па развіццё сваёй мовы і культуры («Пра нацыяналыіую школу на Беларусі», цыкл артыкулаў «3 нашага жыцця»), падтрымліваў духоўнае адраджэнне іншых нацыяў («Нацыянальнае адраджэнне чувашоў», «Якуцкі нацыяналыіырух»).

Складаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей.

Для яго творчай манеры характэрнае валоданне жывым і вобразным народным словам, доказнасць і аргументаванасць выказванняў, ужыванне гістарычных аналогіяў, класавы падыход пры ацэнцы з'яваў грамадскага і літаратурнага жыцця.

Янка Купала прысвяціў С. Палуяну паэму «Курган» і верш «Памяці С. Палуяна», М. Багдановіч — зборнік «Вянок» і вершы «С. Палуяну» і «С.Е. Палуяну», Цішка Гартны — верш «С. Палуяну» і імпрэсію «Апошні ліст С. Палуяпу», Ядвігін Ш. — верш у прозе «Раны» і інш.

У 1986 г. у Мінску выйшаў зборнік твораў С. Палуяна «Лісты ў будучыню».

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №16 (657) красавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [13]
Спорт [464]
Здарэнні [116]
Грамадства [233]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [9]
Каляндар
«  Кастрычнік 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.