Субота, 19.08.2017, 06:29

ПАЛЫКАВІЧЫ


ПАЛЫКАВІЧЫгарадзішча жалезнага веку на правым беразе Дняпра, ва ўрочышчы Барсукова Горка, за 1 км ад вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна.

Размяшчаецца на мысе, выцягнутым з поўначы на поўдзень, пляцоўка няправільнай трохвугольнай формы памерам 75 — 80 х 35 — 40 м, вышыня над узроўнем яра 10 — 15 м. На поўдзень умацавана валам вышынёй 3 — 4 м, шырынёй 12 — 14 м.

Уздоўж заходніх і ўсходніх бакоў пляцоўкі выяўленыя сляды 2 доўгіх шматкамерных жытлаў слупавой канструкцыі, пабудаваных на спецыяльна падрыхтаваных тэрасах. Кроквы аднасхільнай страхі перапляталіся тоўстымі прутамі і абмазваліся глінай. Унутры жытлаў размяшчаліся 7 агнішчаў дыяметрам 1 — 1,5 м, абкладзеныя камянямі. Каля вала знаходзілася каменная вымастка дыяметрам 3 м. Знойдзена кераміка культураў мілаградскай, зарубінецкай і штрыхаванай керамікі, у т.л. фрагменты гліняных пасудзінаў.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №17 (658) май 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.