Панядзелак, 20.11.2017, 03:14

«ПАМЯТНЫЕ КНИЖКИ ГУБЕРНИЙ»


«ПАМЯТНЫЕ КНИЖКИ ГУБЕРНИЙ» — назва афіцыйных урадавых выданняў, што выходзілі ў большасці губерняў Расійскай імперыі. Часам выдаваліся па звужанай праграме («Адрас-каляндар... губерні», «Адрас-каляндар і даведачная кніга», «Памятная кніжка і каляндар»).

Мэта «Памятных книжек губерний» — публікаваць звесткі для рознабаковага вывучэння губерні. Выдаўцы — губернскія статыстычныя камітэты. 3 1860 г. «Памятные книжки губерний» выходзілі ў Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай, з 1861 г. — у Магілёўскай губернях. Мелі раздзелы: адрас-каляндар з пералікам губернскіх і павятовых урадавых і грамадскіх установаў і іх супрацоўнікаў: даведачны і адміністрацыйны — са звесткамі пра адміністрацыйны падзел, пошту, тэлеграф, шляхі зносінаў, фабрыкі і заводы, навучальныя ўстановы, музеі, бібліятэкі, кнігарні і друкарні на тэрыторыі губерні; статыстычны.

У літаратурна-навуковым раздзеле друкаваліся архіўныя матэрыялы, пісцовыя і плацежныя кнігі, летапісы гарадоў, артыкулы па мясцовай гісторыі, эканоміцы, этнаграфіі, фальклоры, біяграфіі і некралогі мясцовых дзеячаў.

На старонках памятных кніжак беларускіх губерняў друкаваліся Я. Арлоўскі, Адам Багдановіч, І. Гарбачэўскі, М. Нікіфароўскі, В. Раманаў, А. Сапуноў, А. Семянтоўскі, Г. Татур і інш. Беларускі матэрыял змяшчалі і памятныя кніжкі Віленскай губерні (якая на той час прылічвалася да Беларусі (або т.зв. «Северо-Западного края»).

Цягам апошніх гадоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала на DVD «Памятные книжки» Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №34 (675) верасень 2017 год

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [13]
Спорт [480]
Здарэнні [116]
Грамадства [237]
Эканоміка [10]
Транспарт [67]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [9]
Каляндар
«  Лістапад 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.