Субота, 23.06.2018, 17:14

ПАМОРСКАЯ КУЛЬТУРА, усходнепаморская культура, культура падклёшавых пахаванняў


ПАМОРСКАЯ КУЛЬТУРА, усходнепаморская культура, культура падклёшавых пахаванняў — археалагічная культура плямёнаў, якія ў VII — II стст. да нашай эры насялялі тэрыторыю Польшчы, паўднёвы захад Беларусі і паўночны захад Украіны. Падзяляецца на тры этапы; на тэрыторыі Беларусі вядомы трэці этап (культура падклёшавых пахаванняў), які датуецца IV — II стст. да нашай эры.

Асноўныя заняткі людзей — земляробства, жывёлагадоўля, паляванне і рыбалоўства, былі развітыя хатнія рамёствы. Насельніцтва жыло на селішчах у паўзямлянкавых і наземных жытлах з каменнымі агнішчамі (на селішчы каля вёскі Кусічы Камянецкага раёна выяўленыя рэшткі наземнага жытла слупавой канструкцыі памерам 4,5 м x 4 м, сценкі якога каля асновы былі абкладзеныя камянямі, з двумя агнішчамі ўнутры, што размяшчаліся ў неглыбокіх ямах дыяметрам 0,5 м і складаліся з дробных незамацаваных камянёў).

Пахавальны абрад — трупаспаленне на бескурганных, часам курганных могільніках. Вядомыя чатыры віды пахаванняў: абкладзеныя камянямі, падклёшавыя (урна накрытая вялікім гаршком — «клёшам»), урнавыя і ямныя. Вырабляліся грубаляпныя гаршкі з дамешкамі ў гліне пяску і жарствы з шышкаватай, шурпатай паверхняй, глянцаваныя збаны, міскі, вазападобныя пасудзіны, кубкі, накрыўкі карычневага і чорнага колеру, раннелатэнскія жалезныя і бронзавыя фібулы, пярсцёнкі, каменныя і шкляныя пацеркі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №33 (674) жнівень 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [142]
Адукацыя [15]
Спорт [567]
Здарэнні [135]
Грамадства [252]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Чэрвень 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.