Субота, 17.11.2018, 12:37

ПАНАРАМА


ПАНАРАМА (грэч. раnі усё + horama від, відовішча) — 1) разнавіднасць прасторавых мастацтваў, дзе стужкападобная карціна, вертыкальна нацягнутая на ўнутранай паверхні цыліндрычнага падрамніка, спалучаецца з аб'ёмным пярэднім планам, макетам (бутафорскія і рэальныя рэчы і інш.). Разлічаная на штучнае асвятленне. Змяшчаецца ў спецыяльных будынках у круглай зале з пляцоўкай у цэнтры, адкуль вядзецца агляд панарамы. Звычайна панарама адлюстроўвае буйныя падзеі (пераважна ваенныя), што адбываюцца на вялікай прасторы з вялікай колькасцю ўдзельнікаў. У адрозненне ад дыярамы ахоплівае ўвесь гарызонт. Першая панарама створаная ў Эдынбургу (Вялікабрытанія) у канцы XVIII ст. Асаблівае пашырэнне атрымала ў XIX ст. (пераважна з батальнымі сцэнамі);

2) пейзажны матыў, у якім прастора (навакольнае асяроддзе) адлюстраваная праз выкарыстанне мастаком вельмі шырокага пункту агляду. Тэрмін ужываецца ў дачыненні да натуры і да яе адлюстравання.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №34 (675) верасень 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [250]
Каталог файлаў [98]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [16]
Спорт [638]
Здарэнні [143]
Грамадства [255]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Лістапад 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.