Панядзелак, 20.11.2017, 03:04

ПАНТАМІМА


ПАНТАМІМА (ад грэч. pantomimes літар. які ўсё пераймае) — від сцэнічнага мастацтва, у якім асноўным сродкам стварэння мастацкага вобраза і раскрыцця зместу і ідэі драматычнага твора з'яўляецца пластычная выразнасць чалавечага цела, жэст, міміка. Існуюць два віды пантамімы: мастацтва міма (дзейнічае адзін акцёр) і паказ з усімі аксесуарамі тэатральнага спектакля. У харэаграфічным мастацтве найчасцей спалучаецца з танцам, але можа існаваць і як асобная сюжэтная сцэна танцавальнай пастаноўкі. У цырку звычайна мініяцюра або т.зв. тэматычны сюжэтны паказ-феерыя.

Узнікла ў глыбокай старажытнасці як элемент сінкрэтычных гульняў і абрадаў многіх народаў свету. Вылучылася ў адзін з асноўных відаў тэатральнага паказу ў старажытных Кітаі, Індыі, Японіі, Інданезіі, антычных Грэцыі і Рыме. У сярэднявеччы традыцыі пантамімы захоўваліся гістрыёнамі, жанглёрамі, мімамі, скамарохамі ды іншымі, у XVI — XVIII стст. атрымалі далейшае развіццё ў італьянскім народным тэатры камедыі дэль артэ. Вялікую ролю ў развіцці сучаснага мастацтва пантамімы адыграла творчасць Ж.Л. Баро і М. Марсо (Францыя), Л. Фіялкі (Чэхія) і Г. Тамашэўскага (Польшча).

На тэрыторыі Беларусі элементы пантамімы здаўна існавалі ў народных гульнях-паказах (карагодных, калядных, масленічных і іншых) і цыклах абрадаў (сватанне, вяселле ды іншых), займалі істотнае месца ў некаторых звычаях беларускіх народных святаў (купалле, русаллі ды інш.), выкарыстоўваліся скамарохамі.

У 1960 — 1970-я гады ў Мінску былі пастаўленыя сюжэтныя спектаклі-пантамімы, падрыхтаваныя рознымі цыркавымі калектывамі: «Бахчысарайская легенда» (1963 год), «Партызанская балада» (1967 год), «Маладосць мая, Беларусь» (1978 год), «Беларускія ўзоры» (1982 год) і інш. Пантамімічныя нумары ёсць у праграмах народных цыркавых калектываў краіны. Мастацтва драматычнай пантамімы развіваецца ў Беларусі з 1970-х гадоў. У краіне працуюць народны тэатр пантамімы «Рух», народны тэатр мімікі і жэста, народны тэатр пантамімы «Ин-Жест» ды іншыя.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №37 (678) кастрычнік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [13]
Спорт [480]
Здарэнні [116]
Грамадства [237]
Эканоміка [10]
Транспарт [67]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [9]
Каляндар
«  Лістапад 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.