Серада, 17.10.2018, 22:25

ПАПАРАЦЬ-КВЕТКA


ПАПАРАЦЬ-КВЕТКA — паводле міфічнага павер'я, раз на год, на Купалле, апоўначы ў лясным гушчары іскрыстым агеньчыкам расцвітае кветка папараці. Лічылася, што калі адважны і сумленны чалавек сарве цудадзейную кветку, то стане празорліўцам: зразумее гаворку дрэваў, травы, птушак і звяроў, а нетры адкрыюць яму заклятыя скарбы. Лічылася, што папараць-кветку ахоўваюць, акружаюць розныя пачвары, страшыдлы — увасабленне змрочных сілаў.

У вераванні пра папараць-кветку ўвасобленыя мара чалавека пра шчасце, імкненне спасцігаць свет прыроды. Уяўленне пра папараць-кветку атрымала і сацыяльнае пераасэнсаванне. Паводле падання, селянін, шукаючы згубленага каня (валоў), зайшоў купальскай ноччу глыбока ў лес. Там яму выпадкова запала ў лапаць кветка папараці, і ён стаў празорліўцам. Пан-прыгоннік адабраў цудадзейную кветку, і з таго часу для сялянаў настала цяжкае жыццё. Да павер'я звярталіся Ю.Крашэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч. Паэтычнае паданне пра папараць-кветку выкарыстаў у сваёй творчасці Янка Купала, напаўняючы яго сацыяльным зместам (вершы «Заклятая кветка», «На Купалле» і інш.).

Матыў папараць-кветкі лёг у аснову драмы М.Чарота «На Купалле» (адсюль сюжэт оперы А.Туранкова «Кветка шчасця»), ён жа пераасэнсаваны і ў п'есе I.Козела «Папараць-кветка».

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №40 (681) кастрычнік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [97]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [16]
Спорт [622]
Здарэнні [141]
Грамадства [255]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Кастрычнік 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.