Панядзелак, 20.11.2017, 03:15

ПАПЕЎКА


ПАПЕЎКА — характэрны меладычны зварот, кароткая, структурна аформленая частка мелодыі, якую можна вычленіць кампазіцыйна. Тэрмін узнік у старажытнарускім спеўным мастацтве, царкоўных крукавых спевах Маскоўскай Русі, дзе абазначаў пастаянныя меладычныя звароты, што належалі да пэўных гласаў.

У XIX ст. тэрмін замацаваўся ў музычнай фалькларыстыцы, дзе пазней атрымаў вялікае пашырэнне як адзін са сродкаў мелодыка-інтанацыйнага і семантычнага аналізу народных напеваў і найгрышаў. У сучасным этнамузыказнаўстве тэрмін «папеўка» выкарыстоўваецца ў спалучэнні з паняццямі лад (лад-папеўка), формула (папеўка-формула), слоўнік (папевачны слоўнік) і іншымі. У агульным музыказнаўстве папеўка збліжаецца з паняццем інтанацыі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №40 (681) кастрычнік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [13]
Спорт [480]
Здарэнні [116]
Грамадства [237]
Эканоміка [10]
Транспарт [67]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [9]
Каляндар
«  Лістапад 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.