ПАПШЫЧЫНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПАПШЫЧЫНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках ў вёсцы Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Пастаўлена ў 19 стагоддзі з цэглы як надмагілле.
Твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным слупом пад шатровым пакрыццём з крыжом. Франтальная грань прарэзана арачным праёмам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|