Нядзеля, 17.12.2017, 14:45

ПАПУРЫ


ПАПУРЫ (ад франц. potpourri мяшаная страва, усялякая ўсячына) – інструментальны твор, пабудаваны на чаргаванні папулярных тэмаў з операў, аперэтаў, балетаў, песень, танцаў, маршаў, музыкі з кінафільмаў і іншых, мелодыяў з твораў пэўнага кампазітара. Тэмы ў папуры не развіваюцца, a ідуць паслядоўна адна за адной, паміж асобнымі мелодыямі ўводзяцца кароткія звязкі для мадулявання і тэматычнага пераключэння. Найбольш пашыраныя папуры для духавога і эстраднага аркестраў.

Узніклі ў XVIII стагоддзі у Францыі (упершыню назву папуры атрымала музычная п'еса з пачатковых радкоў некалькіх сельскіх песень, змешчаная ў трэцім зборніку песень, выдадзеным у 1711 годзе выдаўцом К.Баларам). 3 пачатку XIX стагоддзя вядомая ў Германіі ды іншых еўрапейскіх краінах.

На тэрыторыі Беларусі ў пачатку XIX стагоддзя былі вядомыя папуры на тэмы маршавых і танцавальных мелодыяў Няльгоўскага, I.Дабравольскага, Вуса і іншых (у рэпертуары Магілёўскага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Дабравольскага), папуры В.Стафановіча на тэмы сімфоніяў і ўверцюраў Л.Бетховена, I.Гайдна, Ш.Гуно, К.Вебера, Л.Керубіні, В.А.Моцарта, Дж.Расіні і інш., вальсаў, кадрыляў і полек, маршаў (у рэпертуары Мінскага гарадскога аркестра), папуры на мелодыі з італьянскіх операў выконвалі духавы аркестр Мінскай мужчынскай гімназіі ды іншых. У пачатку XX стагоддзя папуры выконвалі Мінскі гарадскі духавы аркестр і аркестр ваеннай духавой музыкі кавалерыйскай дывізіі, аперэтачна-драматычная трупа пад кіраўніцтвам I.Канеўскага ў тэатры мініяцюраў у Оршы і трупа таварыства маларасійскіх артыстаў пад кіраўніцтвам Ф.Максімовіча ў Мінскім гарадскім тэатры. У 1920-я гады былі пашыраныя папуры У.Тэраўскага і В.Яфімава, М.Мацісона. Сёння папуры трывала ўвайшлі ў рэпертуар беларускіх прафесійных і самадзейных аркестравых калектываў.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №42 (683) лістапад 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [137]
Адукацыя [13]
Спорт [489]
Здарэнні [116]
Грамадства [243]
Эканоміка [10]
Транспарт [67]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [9]
Каляндар
«  Снежань 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.