Субота, 27.07.2024, 02:22

ПАРУБОЦКАЯ ГРАМАДА

Галоўная »
ПАРУБОЦКАЯ ГРАМАДА (ад укр. парубок — хлопец, халасцяк) — аб'яднанне, саюз нежанатай вясковай моладзі на паўднёвым захадзе Беларусі і ва Украіне; перажытак старадаўніх мужчынскіх саюзаў, у якім зберагліся сляды першабытнага калектывізму. Існавала да пачатку XX стагоддзя.

У парубоцкую грамаду прымалі хлопцаў з 17—18-гадовага ўзросту. Унутры саюза існавалі звычаі і няпісаныя правілы паводзінаў у адносінах да сваіх сяброў і дзяўчатаў-аднавясковак. За ўступленне ў парубоцкую грамаду браўся невялікі грашовы ўзнос. Мела агульную касу, выбарнага атамана, месца зборышчаў (на вуліцы, ігрышчах, вячорках). Адыгрывала пэўную ролю ў грамадскім жыцці дарэвалюцыйнай вёскі, карысталася прызнаннем бацькоў, сельскай грамады.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №2 (671) студзень 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.