Субота, 27.07.2024, 03:26

ПАСІЎНЫ СЛОЎНІК

Галоўная »
ПАСІЎНЫ СЛОЎНІК — частка слоўнікавага складу мовы, якая мала выкарыстоўваецца ў жывым штодзённым маўленні, але зразумелая ўсім, хто валодае гэтай мовай. Проціпастаўляецца актыўнаму слоўніку. Пасіўны слоўнік складаюць састарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы), што выйшлі або выходзяць з ужытку, і неалагізмы, якімі толькі пачынаюць карыстацца. У працэсе развіцця мовы і грамадства словы могуць пераходзіць з пасіўнага слоўніка ў актыўны і наадварот. Напрыклад, у савецкі час з пасіўнага ў актыўны перайшлі словы «адмірал», «гвардыя», «дзяржава», «дойлід», «палкоўнік», «статут», «урад».

Ад пасіўнага слоўніка мовы неабходна адрозніваць пасіўны слоўнік асобнага носьбіта мовы, які залежыць ад яго прафесіі, адукацыі, сацыяльнага асяроддзя ды іншае. Пасіўны слоўнік, як і актыўны, вылучаецца толькі ў дачыненні да адпаведнай гістарычнай эпохі, кожнай з якіх уласцівая свая актыўная і пасіўная лексіка. Умелае выкарыстанне пасіўнага слоўніка ў мастацкай літаратуры, публіцыстыцы дае магчымасць узнавіць рэальна-гістарычныя абставіны, стварыць каларыт эпохі, дапамагае індывідуалізаваць мову персанажаў.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №21 (710) чэрвень 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.