ПАВЯЦЦЕНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ
ПАВЯЦЦЕНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ размяшчаецца ў вёсцы Павяцце Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1990-я гады з цэглы.
Вырашаны пяцігранным аб'ёмам, які далучаны да прамавугольнага ў плане корпуса плябаніі. Гафрыраваны дах завершаны васьмігранным шатровым барабанам. Грані аб'ёму завершаны двухсхільнымі шчытамі і прарэзаны парнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі пад арачнымі броўкамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|