Пятніца, 17.08.2018, 04:07

ПАЗААБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ


ПАЗААБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ — від фальклору; песні, што выконваюцца незалежна ад абраду ці календара ў розных жыццёвых сітуацыях. У адрозненне ад каляндарна-абрадавых, адлюстроўваюць самыя розныя бакі жыцця, асабістыя пачуцці і перажыванні чалавека, сугучныя і блізкія многім людзям пэўнага рэгіёна.

Вылучаюцца эмацыйнай глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю, даюць шырокую карціну жыцця народа, яго сямейна-побытавых і сацыяльных стасункаў. Імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў гучаць у батрацкіх, бурлацкіх і чумацкіх песнях, адчаем і жальбай прасякнутыя казацкія, рэкруцкія, батрацкія і салдацкія песні. Выключным багаццем і разнастайнасцю зместу вылучаецца любоўная лірыка. Вобразы галоўных герояў (хлопца і дзяўчыны), створаныя паэтычным геніем народа, уражваюць шырынёй мастацкага абагульнення і глыбінёй абхвату рэалістычнага выяўлення. Яны ўвабралі найлепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: шчырасць, праўдзівасць, працавітасць, чуласць, самаадданасць. Цыкл пазаабрадавай паэзіі ўключае таксама сямейна-побытавыя і жартоўныя песні.

3 публікацыяў варта назваць кнігі «Лірычныя песні» (складальнік С. Гілевіч, Мінск, 1976); «Песні пра каханне» (Мінск, 1978). Варта назваць таксама кнігу Н. Гілевіча «Наша родная песня» (Мінск, 1968); артыкул «Пазаабрадавая паэзія» (у кнізе «Беларуская народна-паэтычная творчасць», Мінск, 1979).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 48 (641) снежань 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [15]
Спорт [595]
Здарэнні [137]
Грамадства [253]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Жнівень 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.