ПЕЛЯСАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПЕЛЯСАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці сярод сядзібнай забудовы, на месцы згарэлага дома. Пастаўлена ў пачатку 21 стагоддзя з цэглы ў памяць загінуўшых у пажары 01.02.2004 года М.Ладыш і У.Шымялевіч.
Твор народнага дойлідства. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Франтальны фасад прарэзаны арачным уваходным праёмам і завершаны трохвугольным франтонам з арачнай нішай, у якой размешчана паліхромная скульптурка Хрыста Засмучанага. Памяшканне асвятляецца двумя бакавымі арачнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|