ПЕРАТЫКАННЕГалоўная »
ПЕРАТЫКАННЕ – спосаб упрыгожвання тканінаў у працэсе іх вырабу з дапамогай каляровага ўтку, які перакідвалі чаўнаком праз усю шырыню тканіны. Ператыканне мае выгляд гладкіх ці ўзорыстых папярочных палосаў чырвонага або чырвонага з нязначнымі дадаткамі сіняга, чорнага, белага і іншых колераў.
Ператыканне выконвалі рамізным (нітовым) аднаўточным спосабам палатняным, рыпсавым, саржавым перапляценнямі. У асобных выпадках тэрмін «ператыканне» ўжываецца для абазначэння падобнага дэкору, выкананага тэхнікай чатырохнітовага двухуточнага ці проста двухуточнага бранага ткацтва.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» №46 (735) снежань 2018 год |