Панядзелак, 21.05.2018, 19:41

ПЕРШАМАЙСКІ КАСЦЁЛ


ПЕРШАМАЙСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца ў пасёлку Першамайск (Кухцічы) Уздзенскага раёна Мінскай вобласці за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кухцічы, на тэрыторыі прафесійна-тэхнічнага вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі (былы сядзібна-паркавы комплекс Кухцічы). Пабудаваны ў другой палове 16 стагоддзя з цэглы Кавячынскімі як кальвінскі збор. У 17 стагоддзі Крыштафам Кавячынскім пераўтвораны ў касцёл, у канцы 18 стагоддзя — перабудаваны ў капліцу-пахавальню (архітэктар Карла Спампані).


Помнік архітэктуры класіцызму. Кампактнае дванаццаціграннае збудаванне (таўшчыня сцен 1,5 метра) з конусным шатровым дахам і кубападобнай апсідай пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіраваны цыліндрычнымі шатровымі вежамі, паміж якімі размешчаны прытвор з пілястравым порцікам і трохвугольным атыкавым франтонам. У дэкоры выкарыстаны ляпныя гірлянды, вузкія байніцы, геральдыка, слаістыя пілястры. Грані прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з глыбокімі адхіламі, сцены апсіды — круглымі люкарнамі, апяразаны буйнапрафіляваным карнізам. Лучковы ўваход вылучаны прамавугольным парталам, над якім змешчаны ляпны геральдычны картуш (карона ў абрамленні гірлянд), а па баках нішы-экседры. У архітэктуры будынка адчуваецца ўплыў нацыянальнага абарончага дойлідства — па баках увахода размешчаны круглыя ў сячэнні вежы з пакатымі шатрамі.

Прытвор і апсіда перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, зала-ратонда — плоскай столлю. Апсіда, як і хоры, адкрыта ў залу шырокай лучковай аркай. Інтэр'ер дэкарыраваны карнізам на дэнтыкулах, канелюраванымі пілястрамі. Па баках лучковага дзвярнога праёма ў сцяну западаюць невялікія конхавыя нішы для скульптуры. Пад алтаром — склеп-крыпта.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [140]
Адукацыя [15]
Спорт [553]
Здарэнні [131]
Грамадства [251]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [12]
Каляндар
«  Май 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.