Субота, 27.07.2024, 02:41

ПЕРСПЕКТЫВА ПАРКАВАЯ

Галоўная »
ПЕРСПЕКТЫВА ПАРКАВАЯ – шматпланавы паркавы пейзаж, пабудаваны на кампазіцыйных законах архітэктурнай перспектывы. У залежнасці ад узаемнага размяшчэння розных планаў паркавая перспектыва можа быць малой (50 – 100 метраў), сярэдняй (100 – 400 метраў) і вялікай (больш за 500 метраў) глыбіні.

3 улікам адлегласці паміж гледачом і аб'ектам, а таксама законаў лінейнай перспектывы, можна аптычна паменшыць або павялічыць глыбіню перспектывы паркавага пейзажу, зрокава змяніць велічыню і форму паркавых элементаў. Законамі паветранай перспектывы абумоўленыя змены яркасці асвятлення і колеру ў залежнасці ад адлегласці паміж гледачом і рознымі планамі паркавага пейзажу (мяккія, плаўныя з сінім адценнем элементы пейзажу аптычна аддаляюцца, а выразныя кантрастныя, цёплых тонаў здаюцца бліжэй). Важную ролю ў глыбіні паркавай перспектывы адыгрываюць святло і цень.

У Беларусі ўдала выкарыстаная перспектыва ў кампазіцыях Вардоміцкага парку, Барбароўскага парку, парку імя Янкі Купалы, Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі ў Мінску ды іншых.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №48 (737) снежань 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 30
Гасцей: 30
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.