ПЯРЭЖЫРСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПЯРЭЖЫРСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Пярэжыр Валожынскага раёна Мінскай вобласці, каля дарогі на Ракаў. Пабудавана ў 1930-я гады з цэглы па ініцыятыве пасольства Францыі ў Польшчы ў памяць салдат напалеонаўскай арміі, якія загінулі ў 1812 годзе.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана шатровай навіссю на чатырох квадратных у сячэнні слупах, якія ўтвараюць арачныя прасветы.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|