Субота, 27.07.2024, 02:26

ПЛЮСКВАМПЕРФЕКТ, даўномінулы час

Галоўная »
ПЛЮСКВАМПЕРФЕКТ (лац. plusquamperfectum), даўномінулы час — складаная дзеяслоўная форма мінулага часу старажытных славянскіх моваў.

У старажытнарускай мове ўжываўся пераважна для абазначэння мінулага дзеяння, якое адбылося раней за якое-небудзь іншае дзеянне. Утвараўся шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова «быти» ў форме імперфекта і аорыста (аорыст — простая дзеяслоўная форма, што абазначае адзінкавае мінулае дзеянне (стан) без паказу яго працягласці) адпаведнай асобы з дзеепрыметнікам на «-л», які змяняўся па родах і ліках. Са знікненнем у жывой мове аорыста і імперфекта дапаможны дзеяслоў у складзе плюсквамперфекта ўжываўся ў форме перфекта «есть былъ пришёлъ». Паступова была страчаная звязка ў складзе перфекта і ў дзеепрыметніках мужчынскага роду адзіночнага ліку, канцавое «л» змянілася ў «ў»: «есмъ былъ пришелъ — я быў прыйшоў».

Плюсквамперфект зрэдку выкарыстоўваецца ў сучаснай мове для абазначэння мінулага дзеяння, якое толькі пачыналася, але было перапыненае якім-небудзь іншым: «Дзве хурманкі прыехалі былі на вяселле, дык і тыя сёння рана паехалі дадому» (Кандрат Крапіва), «Ён быў памкнуўся папрасіць у маці есці, ды пашкадаваў будзіць» (Максім Лужанін). У літаратурных творах зрэдку пад уплывам рускай мовы трапляюцца формы плюсквамперфекта, дзе пры дзеепрыметніку на «-л» ужываецца нязменная часціца «было»: «Следам за ім памкнуліся было злазіць і сувязныя, але Злобіч стрымаў іх» (М.Ткачоў). Аднак такое ўжыванне — парушэнне літаратурнай нормы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 31 (768) лістапад 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 23
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.