ПРАТАСАЎШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПРАТАСАЎШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 1 км на захад ад вёскі Пратасаўшчына Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці на могілках у лесе. Пабудавана ў 1860-я гады з бутавага каменю і цэглы як пахавальня Шастоўскіх. Захавалася ў паўзруйнаваным стане.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана квадратным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам (не захаваўся). Фасады крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны цаглянымі цягамі, якія вылучаюць фрызавую частку. Швы бутавай муроўкі запоўнены дробным шчэбнем.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|