ПРЫГАРАДНАЯ ЗОНАГалоўная »
ПРЫГАРАДНАЯ ЗОНА — тэрыторыя, што акружае горад і знаходзіцца з ім у цеснай функцыянальнай, эканамічнай, санітарна-гігіенічнай, ландшафтна-архітэктурнай і іншых відах узаемасувязі і ўзаемазалежнасці.
Горад і прыгарадная зона разглядаюцца як адзіны сацыяльны, гаспадарчы і ландшафтны арганізм. Найбольш рацыянальнае выкарыстанне тэрыторыі прыгараднай зоны патрабуе комплекснага складання генеральных планаў развіцця гарадоў і іх прыгарадных зонаў.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 41 (814) кастрычнік 2020 года |