Чацвер, 25.04.2024, 03:27

"Ё"

Галоўная »
Ё – сёмая літара беларускага алфавіта. Мае паходжанне спалучэннем літары «е» з дыякрытычнымі (адметнымі) знакамі. У старажытнабеларускай пісьменнасці гук «о» пасля мяккіх зычных абазначаўся літарай «е» («меді»), спалучэннем «іо» («ліось»), а часамі па-свойму гучнай літарай «о» («всо»). У сучаснай беларускай мове абазначае лабіялязаваны (са своеасаблівым вымаўленнем) галосны гук «о» задняга раду сярэдняга пад'ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («вёска» – «в'оска), а ў пачатку слова, пасля галосных, «еў» і «ы» і апострафа – спалучэннем гукаў «йо» («ёрш» – «йорш»). Літара «ё» бывае вялікая і малая, мае адпаведную рукапісную і друкаваную форму. Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «сёмы» (група «ё»), пры лічбавай нумарацыі – дадатковае значэнне для адрознівання прадметаў пад адным абазначэннем. Беларускія і пазамежныя фальклоразнаўцы, пісьменнікі, выкарыстоўваючы значэнне гука і літары «ё» як у народным, так і ў спецыфічна навуковым значэнні (В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, I. Насовіч, Я. Купала, Я. Колас, I. Мележ і інш.), глыбока засведчылі значэнне гукаў і на іх аснове літар «е» і «ё». Скажам, так простае, але шматзначнае : «Е ў цябе, куме, запалкі?» – «Ё». Тут і «е», і «ё» замяняюць не толькі асобныя словы, але і паняцці.


Для пошуку патрэбнага матэрыялу рэкамендуем карыстацца формай "Поиск"!
Loading
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.