Субота, 27.07.2024, 03:48

РАКАЎСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
РАКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на каталіцкіх могілках на ўсходняй ускраіне вёскі Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1862 годзе з цэглы як родавая пахавальня. Пры ўваходзе на могілкі па восі капліцы размешчана брама-званіца — трохпралётная аркада з цэнтральным лучковым праездам і двухарачным ярусам-звонам.


Помнік архітэктуры класіцызму з элементамі рэтраготыкі. Прамавугольнае ў плане збудаванне з паўкруглай апсідай накрыта двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны арачным уваходным парталам, завершаны трохвугольным франтонам з чацверыковай сігнатуркай і вуглавымі пінаклямі; у тымпане круглая люкарна-ружа. Карніз расчлянёны стральчатай аркай уваходнага партала. Сцены аздоблены гранёнымі пілонамі (вуглавыя завершаны пінаклямі), расчлянёны пілястрамі ў прасценках паўцыркульных аконных праёмаў.

У інтэр'еры зала перакрыта плоскай столлю на падугах. У паўкруглую прастору апсіды ўпісана трапецападобная алтарная частка, за якой створана паўкруглая сакрысція. Над уваходам хоры на двух слупах з бакавой вітой лесвіцай. Пад алтаром — крыпта.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 64
Гасцей: 64
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.