Аўторак, 14.08.2018, 23:59

РЭЧЫЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ


РЭЧЫЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў цэнтры горада Рэчыца Гомельскай вобласці. Пабудаваны ў 1896—1903 гадах з цэглы намаганнямі ксяндза Лапацінскага.


У 1634 годзе рэчыцкі староста, потым ваявода мінскі і трокскі А.Служка фундаваў кляштар і касцёл дамініканцаў. 3 1832 года кляштар скасаваны, касцёл у 1862 годзе згарэў. Існуючы храм у 1932 годзе зачынены, выкарыстоўваўся як склад, музей, піўны бар. Вернуты прыхаджанам у 1999 годзе, адноўлены.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Трохнефавая аднавежавая базіліка пад двухсхільным дахам. Фасады па тарцах закрыты зубчатымі шчыпцамі, апяразаны аркатурным фрызам. Да галоўнага фасада далучана трох’ярусная (васьмярык на двух чацверыках) вежа-званіца, завершаная шатром-шпілем і ўмацаваная вуглавымі трох’яруснымі контрфорсамі. Да бакавых граняў вежы далучаны высокія гранёныя эркеры лесвічных клетак. Галоўны ўваход вылучаны глыбінным перспектыўным парталам з вімпергам; над ім — стральчатае акно-біфорыум, што асвятляе хоры. Такія ж вокны і контрфорсы-пілоны ў прасценках на бакавых фасадах. Скляпенні нефаў цыліндрычныя з распалубкамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [15]
Спорт [593]
Здарэнні [137]
Грамадства [253]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Жнівень 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.