Чацвер, 21.11.2019, 04:05

Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч


Аляксандр Сержпутоўскі, Аександр СержпутовскийСержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч нарадзіўся 21 чэрвеня 1864 года ў в.Бялевічы Слуцкага павета Мінскай губерні ў беднай сялянскай сям'і. Калі хлопчыку ледзь споўнілася сем месяцаў, яго бацькі пераехалі на тэрыторыю сучаснай Ганцаўшчыны, дзе купілі хутар паблізу вёскі Пярэвалакі. I цяпер тое месца, дзе быў колішні хутар, называецца Шарпутоўшчына (Сержпутоўшчына). Тут, у лясной глушы, на берагах задумлівай ракі Лань, прайшло дзяцінства Аляксандра. Ад мясцовых сялян ён пачуў шмат казак і паданняў, якімі заслухоўваўся і захапляўся. У ягонай душы расла і ўмацоўвалася любоў да роднага краю, яго самабытных людзей-палешукоў.

Праз дваццаць гадоў, у 1884 годзе, ён скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і пачаў працаваць настаўнікам у Мазырскім павеце. Прыкладна ў гэтыя гады Сержпутоўскі сур'ёзна захапіўся навуковай работай. Гэта былі яго першыя крокі ў вялікую навуку. У "Мінскіх губернскіх ведамасцях" у 1891 годзе з'яўляецца першая публікацыя А.Сержпутоўскага «Голос из глуши», у якой ён пазнаёміў чытачоў з жыццём і побытам сялян-палешукоў в.Лучыцы Мазырскага павета. Усяго за час настаўніцтва на Мазыршчыне будучы вучоны-этнограф апублікаваў у гэтай газеце больш за дваццаць навуковых і пазнаваўчых артыкулаў.

У 1893 годзе А.Сержпутоўскі пераехаў у Мінск, дзе пачаў працаваць пісарам у Мінскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, a потым у паштова-тэлеграфным ведамстве.У 1896 годзе ён пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўладкаваўся на працу на Галоўпаштамт. Сваю работу ён спалучаў з вучобай у археалагічным інстытуце, які паспяхова закончыў у 1904 годзе. Паралельна з вучобай у інстытуце А.К.Сержпутоўскі займаўся на вышэйшых юрыдычных курсах.

Навуковая дзейнасць Аляксандра Казіміравіча пачалася з 1906 года, калі ён пачаў працаваць рэгістратарам этнаграфічнага аддзела Рускага музея. У названай навуковай установе Сержпутоўскі працаваў ажно да 1930 года. Яго работа патрабавала шматлікіх раз'ездаў, пастаяннага ўдзелу ў навуковых экспедыцыях. У гэты перыяд малады вучоны двойчы пабываў у экспедыцыях на Палессі і сабраў там багатую этнаграфічную калекцыю, зрабіў мноства фотаздымкаў, запісаў свае назіранні за ўкладам жыцця беларусаў-палешукоў. Ён зрабіў нямала цікавых запісаў пра вёскі Ганцаўшчыны: Круговічы, Дзяніскавічы, Будча і Чудзін. Свае назіранні Сержпутоўскі абагуліў у этнаграфічным нарысе «Белорусы-полешуки: Постройки, занятия и поверия крестьян северной половины Мозырьского и южной части Слуцкого уездов Минской губернии».

Да таго ж перыяду адносяцца нарысы A.К.Сержпутоўскага «Сябрына», «Бонда», «Талака», «Каўтун», «Запасванне гаўяда», «Паморак», «Земледельческие орудия Белорусского Полесья», «Ловля вьюнов», «О завитках в Белоруссии» і іншыя, з якімі вучоны пазнаёміў рускага чытача.

Значны ўклад у беларускую фалькларыстыку, этнаграфію і мовазнаўства ўнёс выхад у свет у 1911 годзе зборніка Сержпутоўскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Менавіта ў гэтай кніжцы змешчаны шматлікія казкі і паданні, які аўтар запісаў у вёсцы Чудзін ад тутэйшых казачнікаў Рэдкага, Дудара, Данілы Куляша, Матруны Бохмачыхі.

Потым A.К.Сержпутоўскі выдаў свае кнігі «Грамматический очерк белорусского наречия деревни Чудин Слуцкого уезда Минской губернии», «Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета: Матэрыялы для вывучэння беларускай мовы, этнаграфіі і літаратуры», «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў».

A.К.Сержпутоўскі быў правадзейным членам Інбелькульта. Памёр вучоны 5 сакавіка 1940 года. Яго шматлікая навуковая спадчына цяпер захоўваецца ў Музеі этнаграфіі, Рускім музеі, Расійскай акадэміі навук (Санкт-Пецярбург), у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля смерці вучонага ў Мінску былі паўторна выдадзены яго кнігі «Казкі і апавяданні Беларускага Палесся» (1965), «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1998). Усё, што зрабіў для навукі A.К.Сержпутоўскі, — гэта сапраўдная скарбніца нашай гісторыі і культуры.
  • Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі ў раздзеле "Навуквая і пазнавальная літаратура"



Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [251]
Каталог файлаў [99]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [156]
Адукацыя [20]
Спорт [779]
Здарэнні [189]
Грамадства [281]
Эканоміка [12]
Транспарт [86]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [14]
Каляндар
«  Лістапад 2019  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

по конкурентной цене шпонированные двери
Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.