Пятніца, 26.04.2024, 01:21

ВАЛЮШНЯЕ РАМЯСТВО

Галоўная »
ВАЛЮШНЯЕ РАМЯСТВО – валенне сукна, а таксама выраб галаўных убораў, абутку, гаспадарчых рэчаў з воўны шляхам валення (катання). На Беларусi вядома з даўнiх часоў, найбольшае развiццё атрымала ў 19 ст. З валенага сукна звычайна шылi верхняе адзенне – світы, сярмягi, буркi, бурносы, курты i iнш. Працэс апрацоўкi валеных вырабаў (магерак, брылёў, валёнак, лямцу для конскай збруi) уключаў 4 этапы: закладка вырабу, валенне, фармаванне, аддзелка. Воўну насцiлалi на стале на змочаным вадой кавалку палатна (плацiк), потым яго скачвалi разам з воўнай у трубку i камячылi pукaмi да ўтварэння тонкага пласта (пляйстры). На яго праз палатняную пракладку клалi новы пласт воўны, накрывалi плацiкам i зноў камячылi. Потым даставалi пракладку, надавалi пляйстрам форму вырабу, злучалi абодва пласты, аблiвалi кiпенем i, для ушчыльнення, шмат разоў раскочвалi i цёрлi спецыяльнымi качалкамi (валёк, пруток, рубцы). Загатоўку насаджвалi на драўляныя калодкi (правiдлы, балванкi) для надання патрэбнай формы. Пасля сушкi ў печы выраб на калодцы расчэсвалi жалезнай шчоткай, цёрлi пемзай, абпальвалi ворс. Пры вырабе лямцу этап работы на калодках выключаўся.

Шапавальства пераважала ў форме адыходнага промыслу (глядзі Aдыxoднiцтвa). Майстры шапавалы працавалi ў дамах заказчыкаў, пераходзячы з вёскi ў вёску, прычым у час работы яны звычайна карысталiся ўмоўнай мовай (катрушнiцкiм лемязенем). У 19 ст. cвaiм майстэрствам славiлiся дрыбiнскiя шапавалы Чавускага павета, paмecнiкi з в.Кабылёў Рэчыцкага павета. З развiццём капiталiстычных адносiн i пранiкненнем у вёску фабрычных тавараў у 2-й палове 19 ст. маштабы валюшнага рамяства паступова скарачалiся. Пачалi выходзiць з ужытку лямцавыя мaгepкi i брылi, суконныя свiты (у пачатку 20 ст. яны канчаткова знiклi). Разам з тым вытворчасць валёнак значна пашырылася, ix вырабляюць i ў наш час.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.