Субота, 20.04.2024, 02:43

«ВАЛЬС»

Галоўная »
«ВАЛЬС» (франц. valse, ням. Walzer ад walzen кружыцца) – гарадскі бытавы танец. Выконваецца парамі. Заснаваны на плаўным кружэнні, што спалучаецца з паступальным рухам. Музычны памер 3/4, радзей 3/8, 6/8. Тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага.

Паходзіць ад нямецкіх, аўстрыйскіх, чэшскіх народных танцаў тыпу лендлера. Узнік у 2-й палове 18 ст. у пачатку 19 ст. пашырыўся па ўсёй Еўропе, стаў адным з найбольш папулярных танцаў у розных слаях грамадства. На Беларусі вядомы з 2-й паловы 19 ст., спачатку ўвайшоў у гарадскі, потым у сялянскі побыт пад назвамі «вальс», «вальц», «валец».

Існуюць разнастайныя яго варыянты — «Вальс з падманам», «Вальс з казой», «Вальс з кабылай», «Вальс ламаны» і інш. Сустракаюцца варыянты шматфігурнага вальса, у якія ўваходзяць танцавальныя рухі з традыцыйных беларускіх танцаў, можа выконвацца ў кадрылі як асобнае калена.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.